2008-08-17 14:57

16 жніўня экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін вызвалены з калоніі "Віцьба-3". Як распавяла БелаПАН дачка палітыка Вольга, яго адпусцілі на пахаванне цесця Івана Сабалеўскага, які памёр у той жа дзень на 78-м годзе. Цяпер А.Казулін знаходзіцца ў Дзяржынску (Мінская вобласць), дзе жыў яго цесць і дзе 17 жніўня адбудзецца пахаванне. У Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Казуліна. Поўны тэкст

А. Козулин | А. Лукашэнка | палітзняволеныя

Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Пра праект

Рэспубліцы Беларусь, як і любой сучаснай дзяржаве, даводзіцца сутыкацца з разнастайнымі праблемамі. Ад вырашэння такіх праблем, як энергетычная, дэмаграфічная, экалагічная, залежыць не толькі далейшае развіццё, але і лёс нашай краіны.

Беларуская нацыя валодае высокім інтэлектуальным потэнцыялам, які мог бы забяспечыць выпрацоўку эфектыўных адказаў на гэтыя выклікі сучаснасці.

Перашкодай на гэтым шляху з'яўляецца раз'яднанасць беларускіх інтэлектуальных сіл, іхняя замкнёнасць у сваіх палітычных, галіновых, рэгіянальных ячэйках. Канфрантацыя ў асяроддзі баларускай інтэлектуальнай эліты наносіць удар па перспектывах развіцця грамадства і дзяржавы ў цэлым.  Вырашэнне агульнанацыянальных праблем патрабуе грамадскага дыялогу і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі разнастайных палітычных і навуковых накірункаў.

Сайт «Expertby.org» прапануе аб'яднаць намаганні прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты дзеля абмеркавання найбольш істотных тэм, знітаваных з развіццём нашай краіны. Грамадзянская супольнасць і спецыялісты з дзяржаўных структураў могуць і павінны працаваць разам над вырашэннем праблем краіны і грамадства.

Expertby.org гатовы даць магчымасць выказваць сваё меркаванне:

      1) прадстаўнікам разнастайных палітычных партый і плыняў;

      2) людзям, якія не далучаюцца ні да воднай палітычнай плыні, але пры гэтым з'яўляюцца спецыялістамі ў той ці іншай вобласці эканомікі, права, грамадскага жыцця;

      3) любому чалавеку, які здольны прапанаваць сваё бачанне праблемы і абгрунтаваць свой варыянт яе вырашэння.

Expertby.org дае ім магчымасць быць пачутымі сваімі апанентамі. Ён стварае ўмовы для канструктыўнай дыскусіі і супрацоўніцтва разнастайных палітычных сіл, дзяржаўных і грамадскіх структур. Толькі сумесная праца дапаможа знайсці найбольш эфектыўнае вырашэнне праблем, якія стаяць перад нашай краінай.

© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку