Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Палiтыка i грамадства

ІП | Мінск | предприниматели

Наталля Якавенка

Аб'яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку рашэнням Мінгарвыканкама аб зносе кіёскаў на прыпынках грамадскага транспарту. Ва многім яго рашэнне сапраўды ідзе не толькі ўразрэз з інтарэсамі прадпрымальнікаў, але і не задавальняе мінчукоў, якія не могуць як раней хутка набыць неабходныя дробныя рэчы – цыгарэты, бытавыя твары, напоі і г.д. Цяпер пракуратура дала адказ.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб асобных пытаннях агульнай і сярэдняй адукацыі». Дакумент вяртае сістэму 11-гадовага сярэдняга навучання, ад якога Беларусь адмовілася дзесяць гадоў таму.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў даў прэс-канферэнцыю, на якой патлумачыў сутнасць школьнай рэформы.

Паводле Анатоля Рубінава, «галоўнае, што 11-гадовае навучанне вызваляе лішні год жыцця чалавека ад школы. Умоўна кажучы, не трэба будзе хадзіць лішні год у кароткіх штоніках чалавеку, які ўжо дарослы і можа ствараць сям'ю».

Мінск яшчэ ніколі не нёс такіх стратаў сваёй гісторыка-культурнай тоеснасці, якія ён перажывае цягам апошніх трох год. Менавіта ўлетку 2005 года з будаўніцтва камерцыйных комплексаў рыначнага тыпу на Нямізе пачалася тая хваля неабгрунтаванай будаўнічай інтэрвенцыі ў гістарычную тканку тысячагадовага гораду, якую мы назіраем сёння.
Падобнае мела месца да сярэдзіны 70-х, але нават тады, пасля зносу старажытнай Нямігі, кіраўніцтву БССР хапіла розуму прыслухацца да меркаванняў спецыялістаў і, нягледзячы на ўжо вынесены прысуд Верхняму Гораду на поўнае знішчэнне, пачаць фрагментарна выконваць заканадаўства па ахове спадчыны. У выніку мы маем на гэтай тэрыторыі гісторыка-культурную каштоўнасць першай найвышэйшай нацыянальнай катэгорыі. Пакуль маем.
Я сапраўды не разумею, чаму ў нашай, самай некарумпаванай дзяржаве, з самым народным урадам і прэзідэнтам, гэта ўсё  адбываецца?

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры занепакоена лёсам нацыянальнай спадчыны, бо яно бачыць парушэнні заканадаўства з боку тых дзяржаўных структур, якія павінны стаяць на ахове Канстытуцыі і законаў Беларусі, але насамрэч спрыяюць знішчэнню помнікаў архітэктуры. З гэтай прычыны старшыня Рэспубліканскай рады БДТАПГК Антон Астаповіч выступае з зваротам да грамадскасці, палітычных партыяў і СМІ.

Толькі за апошнія два гады Мінск, Гродна, іншыя мясціны Беларусі страцілі дзесяткі, а то і сотні помнікаў гісторыі і культуры. Не ратуе ад знішчэння нішто, нават уключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Як органы выканаўчай улады на месцах, так і Міністэрства культуры - упаўнаважаны дзяржаўны орган у галіне кантролю за выкананнем заканадаўства пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны,  маюць непасрэднае дачыненне да працэсу парушэнняў нарматыўна-прававой базы, што няўхільна вядзе да ўсё новых і новых страт гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Кто автор теракта?
Власти? Эта версия в Интернете пользуется популярностью. И теоретически, это возможно. Вот только для подобного мероприятия у них должен был достаточно сильный мотив, а вот с этим, как раз, и неувязка. Конечно, определенные бонусы для себя режим из произошедшего извлечь сможет. Если постараться - сможет даже поднять рейтинг Лукашенко процентов на 10-15% и добиться консолидации вокруг него части колеблющихся элит и общества. Но, вместе с тем, оказался подорванным один из краеугольных камней идеологии - стабильность. И еще неизвестно, как такое расшатывание основ аукнется в общественном сознании.
Разборки в верхах? Может быть.
Оппозиция? Очень маловероятно.
Внешние силы? Тут версии могут быть разные - от ЦРУ и ФСБ до исламистов и инопланетян.
Террористическая организация? Вот этот вариант я считаю наиболее вероятным. Конечно, это мог бы быть и одиночка...
Но, по большому счету, виновата власть. Если долго закручивать гайки - можно сорвать резьбу.

Навіны

Мониторинг избирательной кампании в Беларуси долгосрочными наблюдателями БДИПЧ ОБСЕ начался19 августа.

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун 12 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. "Гэта адзін з крокаў, які накіраваны на тое, каб Беларусь актыўна працавала з суайчыннікамі, якія жывуць за мяжой", — зазначыў А.Бягун. Паводле яго слоў, увядзенне "Карты беларуса" будзе садзейнічаць у тым ліку і вырашэнню дэмаграфічнай праблемы ў краіне.

© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку