Личный кабинет


Зарегистрироваться

Политика и общество

диалог | ЕС | оппозиция

Анатоль Сідарэвіч

Навошта нам патрэбна ўступленне у Еўрасаюз? Чаму ў гэты альянс не спяшаюцца дэмакратычныя Ісландыя, Нарвегія і Швейцарыя? Ці не лепш было б будаваць у сябе, у Беларусі, Ісландыю (Нарвегію, Швейцарыю)?

Ці не трэба было б спачатку паставіць на ногі нацыянальную эканоміку, пабудаваць сацыяльную дэмакратычную і прававую Беларусь, а не адчыняць шырокую дарогу нямецкаму (брытанскаму, французскаму і г. д.) капіталу?

Мая выснова: сучасная Расея беларускай дэмакратыі не саюзнік, сучасная Еўропа - у лепшым разе ненадзейны, хісткі партнёр.

Па-мойму, дэмакратычная апазіцыя Беларусі здзейсніла адну фундаментальную памылку, і ў святле апошніх падзей гэтая памылка становіцца вельмі відавочнай. Нашы дэмакратычныя сілы надта шмат увагі аддаюць кантактам з еўрапейскім палітычным істэблішментам, а трэба было б не менш увагі надаваць працы з незалежным грамадствам. І тлумачыць яму нашу сітуацыю. Універсітэцкая аўдыторыя, маладзёжны клуб, прафсаюзны мітынг - вось да каго трэба звяртацца, калі мы не хочам, каб еўрапейскі палітычны істэблішмент за нашай спінай учыніў Мюнхен. 

У беларусов растет потребность в переменах. Конкретно 52,2 % респондентов высказались, что они желают перемен.
Были ли нарушения при проведении выборов? Судите сами: практически во всех городских округах было по нескольку (3 и более) кандидатов. И чтобы ни в одном из них не было второго тура, во всех прошел кандидат с первого - это невозможно просто в силу математических закономерностей.
О наличии нарушений безусловно свидетельствует и отсутствие экзит-полов. Если бы выборы были открытыми, то с этим не было бы никаких проблем. На самом деле, рубеж был - формирование участковых комиссий. Технология проведения выборов и подсчета голосов такова, что никакой наблюдатель ничего контролировать не может, если он сам не является членом комиссии. Когда в состав комиссий практически не попали кандидаты от оппозиции, то на этом можно было ставить точку.
Самый главный тормоз на пути Беларуси в современность - это сама власть. Она у нас самая архаичная. Власть желает сохраниться, но при этом желает, чтобы эффективно развивалась экономика. Потому что без эффективной экономики она не сохранится. Вот такая перед ней противоречивая задача.
Задачей оппозиции считаю создание альтернативы. И не только во время выборов, а и все время между выборами.

Учора ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах дэпутаты былі абраныя ўжо ў першым туры. Яўка склала 75,3%. У парлямэнт не прайшоў ніводзін з апазыцыйных кандыдатаў. Місія назіральнікаў СНД прызнала ўчарашнія выбары ў Беларусі адпаведнымі беларускім і міжнародным нормам. Чакаецца рэакцыя назіральнікаў ад АБСЕ. Апазыцыя ўжо назвала гэтыя выбары паразай еўрапейскіх палітыкаў.

Найбольш галасоў з апазіцыйных кандыдатаў набраў Яраслаў Раманчук - 33%. Крыху меньш  - 30,3% атрымаў доктар са Слоніма, сябра БНФ Іван Шэга. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька набраў 9,7%, старшыня ПКБ Сяргей Калякін - 15,6%.

Пасля трох дзён датэрміновага галасавання ў Палату прадстаўнікоў чацвёртага скліканьня назіральнікі фіксуюць некалькі дзесяткаў парушэнняў. Сярод асноўныў праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў немагчымасьць атрымання назіральнікамі якой-небудзь інфармацыі ад сябраў участковых выбарчых камісій і прымусовае галасаванне. “Назіральнікам не даюць інфармацыю пра колькасць бюлетэняў і выбаршчыкаў. Давераным асобам кандыдатаў у дэпутаты адмаўляюць у прадастаўленні інфармацыі пра ход выбарчай кампаніі. Студэнтаў, настаўнікаў, медыкаў прымушаюць галасаваць датэрмінова”.

Як паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі, на выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Мінску ўжо прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў. Гэты ўчастак знаходзіцца ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

А вось як абыходзяцца з настаўнікамі: “Уважаемые коллеги!!! Сегодня (25 сентября) необходимо срочно всем проголосовать. По избирательным участкам затребовали списки не проголосовавших учителей” (аб’ява ў гімназіі №1 г. Слуцка). Датэрміновае галасаванне ў Беларусі назіральнікі называюць “залатым фондам Лукашэнкі”.

21 верасня падчас паседжання Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл было вырашана не здымаць кандыдатаў у дэпутаты ад АДС з выбарчай гонкі. Палітыкі прынялі рашэнне засяродзіцца на арганізацыі кантролю за падлікам галасоў выбаршчыкаў. Аднача ажыццявіць гэта будзе вельмі складана, паколькі ў склад большасці выбарчых камісій прадстаўнікі дэмсілаў не патрапілі.
Як адзначыў адзін з экспертаў, намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч, спіс дэпутатаў будучага парламенту ўжо створаны і месца старшыні парламенту замацавана за Аляксандрам Папковым (намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ).

Новости

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил с 50-летием создания Белорусского союза журналистов коллектив этого общественного объединения.
Александр Лукашенко отметил, что за свою полувековую историю объединение заслужило авторитет и уважение благодаря тому, что последовательно отстаивало принципы духовности, правдивости, патриотизма и профессионального мастерства.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке