Матэрыялы для размяшчэння на сайце павінны дасылацца ў фармаце Word. Аб`ём матэрыялаў не абмяжоўваецца, але рэдакцыя пакідае за сабой права змяшчаць матэрыялы вялікага памеру ў рубрыку «бібліятэка».
Матэрыял павінен адпавядаць задачам сайта, у ім павінны разглядацца перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь, актуальныя праблемы эканомікі, права, міжнароднага становішча і грамадскага жыцця, прапаноўвацца іх вырашэнні.
У матэрыяле забараняецца выкарыстанне нецэнзурнай лексікі, грубых, зняважлівых выразаў, заклікаў да гвалту і іншых проціпраўных учынкаў, разпаленне міжнацыянальнай варожасці, любога кшталту дыскрымінацыя, некарэктныя выказванні адносна апанентаў і іх меркаванняў, любые выказванні і ідэі, якія парушаюць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы, якія былі апублікаваны ў іншых выданнях, змяшчаюцца на сайце з спасылкай на дадзеныя выданні.
Пытанне аб змяшчэнні матэрыяла на сайце вырашаецца рэдакцыяй сайта пры кансультацыі з Экспертнай радай.
Працоўныя мовы сайту – беларуская і руская.
Аб'ём каментарыя да матэрыялу не павінен быць больш за 1800 знакаў. У астатнім да зместа каментарыя прад'яўляюцца тыя ж патрабаванні, што і да іншых матэрыялаў, змешчаных на сайце.




LiveJournal
RSS