Новыя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, нададзеныя яму прэзідэнтам згодна дэкрэта №14 ад 26 чэрвеня 2008 г. «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь», заслужаны юрыст РБ, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Валерый Фадзееў лічыць вельмі сумнеўнымі. Спецыяльна для EXPERTBY.ORG ён патлумачыў, чаму мае такое меркаванне.
Права
Какая Конституция, такой и суд
Новые полномочия, полученные Конституционным судом согласно Декрету № 14, добавят судьям работы, но вряд ли отразятся на состоянии конституционной законности в стране.
Канстытуцыйны Суд набыў новыя паўнамоцтвы
Канстытуцыйны суд надзелены правам здзяйсняць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўхваленых Саветам Рэспублікі.
Ён будзе даводзіць пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь – да падпісання прэзідэнтам нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Беларусі на абавязковасць для яе міжнародных дамоў.
Суд надзелены правам даваць афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта, якія датычаць канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзянаў.
Суддзі Канстытуцыйнага Суда будуць праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматыўнай дзейнасці і прававой практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. У тым ліку правярацца будзе і дзейнасць службовых особ вышэйшых эшалонаў улады.
Dura lex, sed… lex? Разважанні на фоне помніка Багдановічу
На пытанні карэспандэнта сайта EXPERTBY.ORG адказаў старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч.
На ягоную думку, праблема не ў тым, што помнік перанеслі, няхай нават з цэнтральнай алеі на бакавую, а у тым, што пры гэтым груба быў парушаны Закон. І тут гаворка ідзе пра агульны стан прававой свядомасці сярод тых людзей, якія прымаюць рашэнні ў нашай краіне.
На пытанне, чаму адбыўся перанос помніка, сп. Астаповіч адказаў наступнае:
"Я заўсёды тлумачу матывацыю вельмі проста. Я ніколі не шукаю ў гэтым ні палітыкі, ні ідэалогіі, таму што пытанне - яно наверсе палягае. Гэта ў першую чаргу грошы. Бо нават з тым жа помнікам Багдановічу - тут усё становіцца вельмі зразумела. Калі прааналізаваць гэтае пытанне ў такім ракурсе: у якім сэнсе гэта выгадна? А гэта вельмі выгадна: на тым месцы, дзе калісьці стаяў помнік, робіцца вялікі фантан. А што ёсць такое фантан? Гэта земляныя работы, гэта інжынерныя сеткі, гэта мантажныя работы. Адным словам, гэта адна з самых высокавартасных у фінансавым сэнсе прац па будаўнічых нормах і расцэнках. Вось і матывацыя: як мага болей выкарыстаць, пракруціць грошай з дзяржаўнага бюджэту."
У Беларусі гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час
Па просьбе сайту EXPERTBY.org старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч даў сваю ацэнку стану аховы помнікаў культурнай і гістарычнай спадчыны ў Мінску. "Ёсць Гаагская канвенцыя, якая гаворыць пра тое, што руйнаванне гісторыка-культурнай спадчыны нават падчас вайсковых дзеянняў, з'яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Гэта адно з самых цяжкіх вайсковых злачынстваў. А ў нас гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час."
Навіны
Новы закон аб СМІ не прадугледжвае рэгістрацыі інтэрнета
У новым законе аб СМІ "няма ніводнага слова аб тым, што ў Беларусі будзе рэгістравацца інтэрнет", заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. Паводле яе слоў, "рэгістрацыя будзе распаўсюджвацца толькі на афіцыйныя інтэрнет-рэсурсы зарэгістраваных СМІ". У новым законе, лічыць яна, закладзены асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ, галоўны з якіх — сапраўднасць інфармацыі.
Беларусь і Венесуэла будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і імкнуцца да стварэння шматпалярнага свету. Пра гэта гаворыцца ў выніковым сумесным камюніке, якое падпісалі 23 ліпеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес.
Перамовы ў Мінску ў чарговы раз "прадэманстравалі супадзенне поглядаў на вырашэнне праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца Беларусь і Венесуэла ў сваім імкненні да стварэння шматпалярнага свету на аснове такіх прынцыпаў, як салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемапавага", зазначаецца ў дакуменце.



