10 кастрычніка адзначаецца сусьветны Дзень без смяротнага пакарання: шосты раз у свеце і другі - у Еўрапейскім Саюзе. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая адмаўляецца пазначыць гэты дзень у сваім каляндары. У нашай краіне дагэтуль не адмененая і ўжываецца смяротнае пакаранне. У Еўропе няма ніводнай краіны, якая выкарыстоўвае гэты від пакарання. Смяротнае пакаранне адмененае нават ва Узбекістане. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае "ўзаконенае забойства". Нягледзячы на скарачэнне вынясення гэтага віду пакарання у судовай практыцы Беларусі - у 1997 годзе такіх прысудаў было вынесена 48, у 2008 - 4, адмяняць яго пакуль не збіраюцца. На думку экспертаў, смяротнае пакаранне можа існаваць толькі для падтрымання дыктатуры, у астатніх выпадках сэнсу ў ім няма. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што "смяротнае пакаранне - гэта старая савецкая традыцыя, якая актыўна ўжывалася ў 30-гады".
Law
Чаму дзяржава забівае сваіх грамадзян?
Канстытуцыйны Суд набыў новыя паўнамоцтвы
Канстытуцыйны суд надзелены правам здзяйсняць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўхваленых Саветам Рэспублікі.
Ён будзе даводзіць пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь – да падпісання прэзідэнтам нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Беларусі на абавязковасць для яе міжнародных дамоў.
Суд надзелены правам даваць афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта, якія датычаць канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзянаў.
Суддзі Канстытуцыйнага Суда будуць праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматыўнай дзейнасці і прававой практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. У тым ліку правярацца будзе і дзейнасць службовых особ вышэйшых эшалонаў улады.
Dura lex, sed… lex? Разважанні на фоне помніка Багдановічу
На пытанні карэспандэнта сайта EXPERTBY.ORG адказаў старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч.
На ягоную думку, праблема не ў тым, што помнік перанеслі, няхай нават з цэнтральнай алеі на бакавую, а у тым, што пры гэтым груба быў парушаны Закон. І тут гаворка ідзе пра агульны стан прававой свядомасці сярод тых людзей, якія прымаюць рашэнні ў нашай краіне.
На пытанне, чаму адбыўся перанос помніка, сп. Астаповіч адказаў наступнае:
"Я заўсёды тлумачу матывацыю вельмі проста. Я ніколі не шукаю ў гэтым ні палітыкі, ні ідэалогіі, таму што пытанне - яно наверсе палягае. Гэта ў першую чаргу грошы. Бо нават з тым жа помнікам Багдановічу - тут усё становіцца вельмі зразумела. Калі прааналізаваць гэтае пытанне ў такім ракурсе: у якім сэнсе гэта выгадна? А гэта вельмі выгадна: на тым месцы, дзе калісьці стаяў помнік, робіцца вялікі фантан. А што ёсць такое фантан? Гэта земляныя работы, гэта інжынерныя сеткі, гэта мантажныя работы. Адным словам, гэта адна з самых высокавартасных у фінансавым сэнсе прац па будаўнічых нормах і расцэнках. Вось і матывацыя: як мага болей выкарыстаць, пракруціць грошай з дзяржаўнага бюджэту."
У Беларусі гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час
Па просьбе сайту EXPERTBY.org старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч даў сваю ацэнку стану аховы помнікаў культурнай і гістарычнай спадчыны ў Мінску. "Ёсць Гаагская канвенцыя, якая гаворыць пра тое, што руйнаванне гісторыка-культурнай спадчыны нават падчас вайсковых дзеянняў, з'яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Гэта адно з самых цяжкіх вайсковых злачынстваў. А ў нас гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час."
Приятной новостью для всех пользователей Интернета будет обязательство Правительства не вносить в законодательство о СМИ поправки в развитие закона "Об информации, информатизации и защите информации". Это стало известно 12 декабря при первом чтении вышеупомянутого законопроекта в Овальном зале. Я выразила опасение, нет ли подводных камней для судеб Интернета в рассматриваемом проекте закона и его будущих последствиях.
News
У Беларусі зноў з’явіўся палітвязень
У панядзелак ў СІЗА на Валадарскага быў зьмешчаны моладзевы актывіст Аляксандар Баразенка. Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Нагадаем, што тая справа атрымала неафіцыйную назву «Працэс чатырнаццаці». Аднак на лаве падсудных аказалася толькі трынаццаць чалавек. Студэнт універсітэту Уроцлава Аляксандар Баразенка прыняў рашэнне застацца ў Польшчы і не прыяжджаць на працэс.
Беларусь і Венесуэла будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і імкнуцца да стварэння шматпалярнага свету. Пра гэта гаворыцца ў выніковым сумесным камюніке, якое падпісалі 23 ліпеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес.
Перамовы ў Мінску ў чарговы раз "прадэманстравалі супадзенне поглядаў на вырашэнне праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца Беларусь і Венесуэла ў сваім імкненні да стварэння шматпалярнага свету на аснове такіх прынцыпаў, як салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемапавага", зазначаецца ў дакуменце.


