Личный кабинет


Зарегистрироваться

Право

10 кастрычніка адзначаецца сусьветны Дзень без смяротнага пакарання: шосты раз у свеце і другі - у Еўрапейскім Саюзе. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая адмаўляецца пазначыць гэты дзень у сваім каляндары. У нашай краіне дагэтуль не адмененая і ўжываецца смяротнае пакаранне. У  Еўропе няма ніводнай краіны, якая выкарыстоўвае гэты від пакарання. Смяротнае пакаранне адмененае нават ва Узбекістане. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае "ўзаконенае забойства". Нягледзячы на скарачэнне вынясення гэтага віду пакарання у судовай практыцы Беларусі - у 1997 годзе такіх прысудаў было вынесена 48, у 2008 - 4, адмяняць яго пакуль не збіраюцца. На думку экспертаў, смяротнае пакаранне можа існаваць толькі для падтрымання дыктатуры, у астатніх выпадках сэнсу ў ім няма. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што "смяротнае пакаранне - гэта старая савецкая традыцыя, якая актыўна ўжывалася ў 30-гады".

Новыя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, нададзеныя яму прэзідэнтам згодна дэкрэта №14 ад 26 чэрвеня 2008 г. «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь», заслужаны юрыст РБ, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Валерый Фадзееў лічыць вельмі сумнеўнымі. Спецыяльна для EXPERTBY.ORG ён патлумачыў, чаму мае такое меркаванне.

Новые полномочия, полученные Конституционным судом согласно Декрету № 14, добавят судьям работы, но вряд ли отразятся на состоянии конституционной законности в стране.

Канстытуцыйны суд надзелены правам здзяйсняць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўхваленых Саветам Рэспублікі.

Ён будзе даводзіць пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь – да падпісання прэзідэнтам нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Беларусі на абавязковасць для яе міжнародных дамоў.

Суд надзелены правам даваць афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта, якія датычаць канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзянаў.

Суддзі Канстытуцыйнага Суда будуць праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматыўнай дзейнасці і прававой практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. У тым ліку правярацца будзе і дзейнасць службовых особ вышэйшых эшалонаў улады.

На пытанні карэспандэнта сайта EXPERTBY.ORG адказаў старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў  Антось Астаповіч.
На ягоную думку, праблема не ў тым, што помнік перанеслі, няхай нават з цэнтральнай алеі на бакавую, а у тым, што пры гэтым груба быў парушаны Закон. І тут гаворка ідзе пра агульны стан прававой свядомасці сярод тых людзей, якія прымаюць рашэнні ў нашай краіне.
На пытанне, чаму адбыўся перанос помніка, сп. Астаповіч адказаў наступнае:
"Я заўсёды тлумачу матывацыю вельмі проста. Я ніколі не шукаю ў гэтым ні палітыкі, ні ідэалогіі, таму што пытанне - яно наверсе палягае.  Гэта ў першую чаргу грошы. Бо нават з тым жа помнікам Багдановічу - тут усё становіцца вельмі зразумела. Калі прааналізаваць гэтае пытанне ў такім ракурсе: у якім сэнсе гэта выгадна? А гэта вельмі выгадна: на тым месцы, дзе калісьці стаяў помнік, робіцца вялікі фантан. А што ёсць такое фантан? Гэта земляныя работы, гэта інжынерныя сеткі, гэта мантажныя работы. Адным словам, гэта адна з самых высокавартасных у фінансавым сэнсе прац па будаўнічых нормах і расцэнках. Вось і матывацыя: як мага болей выкарыстаць, пракруціць грошай з дзяржаўнага бюджэту."

Новости

У панядзелак ў СІЗА на Валадарскага быў зьмешчаны моладзевы актывіст Аляксандар Баразенка. Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Нагадаем, што тая справа атрымала неафіцыйную назву «Працэс чатырнаццаці». Аднак на лаве падсудных аказалася толькі трынаццаць чалавек. Студэнт універсітэту Уроцлава Аляксандар Баразенка прыняў рашэнне застацца ў Польшчы і не прыяжджаць на працэс.

У новым законе аб СМІ "няма ніводнага слова аб тым, што ў Беларусі будзе рэгістравацца інтэрнет", заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. Паводле яе слоў, "рэгістрацыя будзе распаўсюджвацца толькі на афіцыйныя інтэрнет-рэсурсы зарэгістраваных СМІ". У новым законе, лічыць яна, закладзены асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ, галоўны з якіх — сапраўднасць інфармацыі.

© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке