Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Пошук па тэгу: ЕЗ

Выбары былі амаль нябачнымі, а іх вынік у значнай ступені кантраляваўся ўладамі. Выбары 2008 г. - насуперак заявам уладаў, зробленым улетку 2008 г., - паўтарылі знаёмую мадэль папярэдніх выбараў.
Правал на выбарах палітычнай апазіцыі ня можа быць патлумачаны выключна адсутнасцю ўмоваў для сумленных і свабодных выбараў.
Апазіцыя павінна падумаць наконт новых стратэгіяў і новых персаналіяў. Каб выправіць свой рэйтынг апазіцыйныя сілы маглі б, між іншым, распачаць больш мудрагелістую гульню, высунуўшы на лідуючыя пазіцыі маладзёнаў і распрацаваўшы шляхі для больш шырокай працы з насельніцтвам у перыяд паміж выбарамі.

У дадзены момант палітыка падыходу ў рамках жорскай абумоўленасці з боку ЭЗ ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца адзінай перспектыўнай стратэгіяй. Цяпер - чарга беларускага кіраўніцтва здзейсніць далейшыя крокі да паступовай нармалізацыі адносін. Наступныя шэсць месяцаў прадэманструюць, ці падрыхтавана беларускае кіраўніцтва да сапраўдных рэформаў з мэтай стварэня перадумоваў для паляпшэння адносін. Існуе высокая рызыка таго, што яно ажыццявіць толькі касметычныя змены і, такім чынам, заменіць віртуальную інтэграцыю з Расіяй на віртуальнае збліжэнне з ЭЗ.
Рэчаіснасцю ў бягучы момант з'яўляецца тое, што істотныя палітычныя змены ў Беларусі немагчымы без эвалюцыі яе палітычнай культуры.

© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку