Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Пошук па тэгу: вайна

Праблема прызнання/непрызнання Рэспублікай Беларусь незалежнасці дзвюх самаабвешчаных рэспублік Грузіі - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - працягвае ўсплываць у адносінах паміж РБ і РФ. Раней А. Лукашэнка казаў, што дадзеная праблема будзе разгледжана новым складам парламенту, цяпер жа сп. Ул. Андрэйчанка, абраны спікерам Палаты прадстаўнікоў, параіў расійскім таварышам спадзявацца на волю беларускага народу.
Але для прыняцця адэкватнага рашэння беларусам патрэбна інфармацыя, з якой, падобна, у нас праблемы.
На сённяшні момант уся інфармацыя аб канфлікце на Каўказе паступае да нас праз маскоўскія мас-медыя, якія, безумоўна, падаюць пазіцыю толькі аднаго з бакоў.
Пытанне аб прызнанні Абхазіі і ПА з'яўляецца толькі часткай значна больш шырокай праблемы, якая ўключае ў сябе і аспект адносін паміж РБ і РФ, і пошук Беларуссю свайго месца ў сістэме міжнародных адносін, і, што, на наш погляд, найбольш істотна, праблему фактычнай манаполіі Расіі ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, асабліва ў сферы знешняй палітыкі. Таму, і з мэтай даць больш поўную інфармацыю аб канфлікце на Каўказе, і дзеля таго, каб беларускае грамадства мела альтэрнатыву расійскаму погляду на падзеі, мы вырашылы размесціць на сайце матэрыялы, падрыхтаваныя грузінскім бокам. Яны ўключаюць у сябе, у тым ліку, афіцыйны дакумент грузінскага МЗС, у якім пералічаны асноўныя этапы ініцыяванай Расіяй эскалацыі напруджанасці ў перыяд з 2004 па жнівень 2008 г., ключавыя моманты апошніх дзён перад пачаткам узброенага канфлікту, ход падзеяў пасля ўварвання расійскіх войкаў на грузінскую тэрыторыю.

© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку