Мадэлі, пабудаваныя на прымаце эканамічных законаў, без уліку іншых складаючых, эфектыўнымі ніколі не былі і не будуць. Складаючыя гэтыя - тое, што дазваляе чалавеку адчуваць сябе камфортна ня толькі ў матэрыяльным плане, але і ў духоўным. Не буду адмыслова разбіраць іх, прыгадаю толькі пачуццё нацыянальнай годнасці.
І тут ужо не скрывіш рот: маўляў, ізноў нацыяналісты з сваімі ідэямі. Улічванне асаблівасцяў краіны падчас пабудовы мдэляў ёсць неабходнай умовай хоць некаторай адэкватнасці гэтых мадэляў. Сусветны досвед, які чалавецтва назапашыла за ХХ стагоддзе, дэманструе, што сярод мадэляў няма ўніверсальных. Самая цудоўная мадэль - ліберальная - увазнесла азіяцкіх тыграў і драконаў на вершыні эканамічнага росквіту. Шмат каму падалося, што панацэя знойдзена. Пачалі насаджаць неалібералізм у Лацінскай Амерыцы. Вынік - ледзь не катастрафічны. Не, я далёкі ад таго, каб казаць, што чалавецтва вынайшла нешта лепшае за лібералізм. Але перад тым, як пачаць ажыццяўляць яго ў краінах Лацінскай Амерыкі, добра было б высветліць, напрыклад, чаму Чэ прамяняў утульную дзяржаўную пасаду на пакутніцкі лёс барацьбіта за свабоду, хоць эканамічнага прыбытку ад гэтага ён бы відавочна не атрымаў.
Пошук па тэгу: самаідэнтыфікацыя
"Для граждан нашей страны русский язык является столь же близким и родным, как и белорусский. Оба эти языка законодательно имеют у нас равные права и возможности для развития," -- А. Лукашенко.



LiveJournal
RSS